Пры актыўным удзеле

Образование

Вельмі цікавым і займальным выдаўся тыдзень з 8 па 12 лютага ў нашай школе. Класны кіраўнік 6 класа А.С. Галеня правяла піянерскі збор, прысвечаны подзвігам юных герояў-антыфашыстаў.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Г.В. Кананевіч у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры правяла мерапрыемствы для пяцікласнікаў “Загадкі Васі Вясёлкіна” і “Чацвёрты лішні”.

У моўным турніры сышліся вучні 8-11 класаў.

Вусны часопіс “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку” абудзіў цікавасць да роднай мовы і літаратуры. А вучні старэйшых класаў прынялі актыўны ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі, прысвечанай творчасці І.П. Мележа.

Да Дня святога Валянціна вучні 9 класа разам з класным кіраўніком А.С. Чарапянка падрыхтавалі турнір у гонар кахання, ад якога ўсе ўдзельнікі і гледачы атрымалі вялікае задавальненне.


Н. ХОДАС,
намеснік дырэктара Судкоўскай СШ па вучэбнай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *