На працягу 12 гадоў ГА «БРСМ» рэалізуе праграму атрадаўскага руху.
Працоўныя атрады – далёка не новы спосаб для падлеткаў зарабіць грошы ў час канікул. У нашым раёне пры садзейнічанні райкама БРСМ сфарміравана 5 экалагічных атрадаў, якія дзейнічаюць на базе КЖУП «Хойніцкі камунальнік» і ДЛГУ «Хойніцкі лясгас». На працягу ўсяго лета працуе будаўнічы атрад, які замацаваны за Хойніцкай ПМК. Сем атрадаў з ліпеня пачнуць функцыяніраваць пры сельгаспрадпрыемствах раёна.
Да азелянення і добраўпарадкавання тэрыторый у перыяд летніх канікул прыцягваюцца навучэнцы гарадскіх школ і гімназіі г. Хойнікі. У гарадскім парку рабяты з экалагічнага атрада «Выратуем. Захаваем. Створым» дапамагаюць работнікам участка зеленгаса камунальнай службы. Падлеткі збіраюць скошаную траву, падмятаюць паркавыя дарожкі, збіраюць пакінутае неахайнымі наведвальнікамі смецце, прапалываюць кветкі.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.