Мікалай Старчанка


Жаданне


Ветрам гаючым у спёку
Пранесціся над садамі,
Хмаркай дажджлівай здалёку
Звесіцца над палямі.
Радасцю і прасвятленнем
Ачысціць людскія душы,
Стаць ад нягод збаўленнем
На акіянах і сушы.
Высіцца сонейкам яркім
У чыстым блакіце неба,
Змежыцца коласам жаркім
З водарам спелага хлеба.
Спевам птушыным напоўніць
Дуброву і наваколле.
Хай шчасце заўсёды родніць
І хлебароба, і поле!
Смехам гуллівым дзіцяці,
А не слязьмі адчаю,
Як бы хацелася стаці –
Іншага не жадаю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *