Галоўнае – пачаць

Добраўпарадкаванне

DSC_0150Ёсць у нашым горадзе нямала прыгожых мясцін, якія варта паказаць гасцям. І гэта не толькі помнікі ці добраўпарадкаваныя двары шматкватэрных і прыватных дамоў. Хайнічане з задавальненнем упрыгожваюць і сцены сваіх пад’ездаў: фантазіі ў гэтым няма мяжы.

DSC_0165У чым можна ўпэўніцца на прыкладзе пятага пад’езда дома № 22 па вул. Лермантава горада. З першага па пяты паверхі працягваецца каляровае казачнае падарожжа. Тут і выявы трапічнага вадаспаду, і знаёмыя віды бярозавага гаю. Здзіўляюць сваёй натуральнасцю выявы тыгра і сабакі. Сцены шчодра «засаджаны» вялікімі рамонкамі і іншымі палявымі кветкамі. Выразна бачна, што да спадобы гаспадарам тутэйшых кватэр – упрыгожана і размалявана ўсё, на чым можна маляваць. Пашчасціла пазнаёміцца з ініцыятаркай добрай справы – жыхаркай пад’езда Вольга Яўгеньеўна Ешчанка.

DSC_0176Добраўпарадкаваннем заняліся ў 2013 годзе. Жанчына знайшла мастака, ён распісаў сцены першага і трэцяга паверхаў. Іншыя суседзі, заўважаўшы гэта, таксама далучыліся, і за кароткі тэрмін усе куточкі пад’езда набылі непаўторнае аблічча.

DSC_0161Здаецца, суседзі праводзілі паміж сабой неафіцыйны конкурс: хто зможа пераўзысці іншых. Да гонару жыльцоў, пад’езд і сёння ахайны і чысты. Тут сочаць не толькі за яго прыгажосцю, але прытрымліваюцца асноўных правіл санітарнай гігіены – усюды чысціня, на падаконніках стаяць вазоны, вокны завешаны бялюткім цюлем. Гонар і хвала жыхарам гэтага пад’езда!

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *