На збожжатаках кіпіць работа – падлеткам працаваць ахвота

Сельское хозяйство Тэрыторыя моладзі

image

Разгар уборачнай кампаніі на Хойнікшчыне стрымлівалі кароткачасовыя, але частыя на гэтым тыдні летнія дажджы. У адны дні камбайны выходзілі ў поле літаральна на некалькі гадзін, у другія – наогул не атрымлівалася ўбраць ні гектара. Насуперак зацішшу на палях, на збожжатаках ва ўсіх гаспадарках кіпела работа.

У КСУП «Веляцін» на два перапрацоўчыя комплексы – КЗС-20 і ЗСК-30 – часова працаўладкаваны 10 падлеткаў. Палова з іх працуе ў першую змену, другая – пасля абеду.
Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем наводзяць парадак у збожжаскладах. Дапамагае і каардынуе іх работу загадчык склада С.В. Дзяйкун. Ён зазначае, што ўсе часовыя работнікі, як на падбор, працавітыя, адказныя. Хваліць можна кожнага. Што ж, малайцы рабяты!

На здымку: лета з карысцю праводзяць Сяргей Яромчык і Юрый Райляну.

Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *