Добра ведаў жыхар вёскі Храпкаў Віктар Уладзіміравіч Крывенчык, што паляўнічую і іншую зброю трэба зарэгістраваць ва ўстаноўленым парадку. Між тым, незаконна захоўваў паляўнічае гладкаствольнае ружжо і боепрыпасы да яго. Мала таго, у населеным пункце, пужаючы вяскоўцаў, адкрыў страляніну. 525 тысяч рублёў штрафу давялося выкласці гора-паляўнічаму.
У прыклад жа можна прывесці ўчынак жыхара вёскі Небытаў Дзмітрыя Віктаравіча Сілявы, які добраахвотна здаў дзве паляўнічыя стрэльбы і васемнаццаць патронаў.
Нагадаю, што згодна з артыкулам 23.71 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае захоўванне паляўнічай гладкаствольнай зброі і боепрыпасаў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а за наразную зброю наступае крымінальная адказнасць.
У сувязі з праводзімай акцыяй “Не – незаконнай зброі!” просьба да жыхароў раёна ананімна паведамляць аб фактах незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў па тэлефонах даверу: 2-19-48, 102 або 8(029)675-11-16.
П. ВЯРГЕЙЧЫК,
старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС,
капітан міліцыі.