Прайшло першынство Гомельскай вобласці па барацьбе самба сярод юнакоў 1992-1993-га і юніёраў 1990-1991 гадоў нараджэння.
У малодшай узроставай групе адразу 6 хайнічан заваявалі дыпломы. На другую прыступку п’едэстала гонару падняліся Дзмітрый Мядзведзеў у вагавой катэгорыі да 56 кг і Андрэй Леснікаў (да 81 кг). Дыпломы трэціх ступеняў прывезлі дамоў Сяргей Мароз (да 56 кг) і Аляксандр Заеў (да 75 кг). Аляксандр Гарбаты і Аляксандр Графа падзялілі трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 65 кг.
Вызначыліся выхаванцы Хойніцкай СДЮШАР і ў спаборніцтвах юніёраў. Шырхан Мусаеў стаў лепшым у вагавой катэгорыі да 74 кг, другія месцы заваявалі Мікалай Мароз (да 81 кг) і Валерый Цішкевіч (да 90 кг).
А. ЛУК’ЯНЕНКА,
трэнер Хойніцкай СДЮШАР.