Вось яны – героі сёлетняга жніва!

Сельское хозяйство

IMG_0444

Як паведамляецца на першай старонцы газеты, лік лідараў жніва ў гэтым годзе, дарэчы як і летась, распачалі судкоўскія хлебаробы. Затым тысячнікам «абзавёўся» КСУП «Веляцін» – у мінулую нядзелю чаканую планку ўзяў Уладзімір Бандарэнка.

IMG_9417А ўжо потым «армія» тысячнікаў пачала расці штодзённа. У спіс дасягнуўшых адзінкі з трыма нулямі ўвайшлі стралічаўскія вадзіцелі Сяргей Аўдзеенка, Аляксандр Ходас і Леанід Чэркас, а таксама Аляксандр Анісенка з «Велеціна».

IMG_0009Што тычыць экіпажаў, то першымі камбайнерамі-тысячнікамі сталі Рыгор Сцішанок і Мікалай Кравец з КСУП «Судкова». А на другім і трэцім месцах размясціліся стралічаўцы Сяргей Стольнікаў і Віталій Шкляр, Юрый Шрамко і Іван Панцюк.

IMG_0255На гэтым тыдні стаяла сапраўдная спякота – слупок тэрмометра перасягаў адзнаку ў трыццаць градусаў са знакам плюс.

IMG_9977Нягледзячы на гэта, хлебаробы настойліва вялі свае магутныя машыны па хлебнай ніве, а кіраўніцтва раёна праводзіла ўшаноўванне прама ў полі.

IMG_0156Пераможцаў уборачнай гонкі віншавалі старшыня райвыканкама А.І. Ціток, намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу А.У. Бандарэнка, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Н.М. Малаш і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка. Перадавікам уручалі

IMG_0481Падзякі і падарункі, выказвалі шчырыя словы прызнання за плённую працу.
Далучаліся да віншаванняў, адорвалі сваіх герояў і кіраўнікі гаспадарак – дырэктары КСУП «Судкова» В.А. Навічонак і эксбазы «Стралічава» У.Л. Бондар.

IMG_0498Атрымаўшы заслужаныя ўзнагароды, хлебаробы адразу браліся за працу, каб не губляць ніводнай пагоднай хвіліны.

IMG_9945Шчырае дзякуй усім удзельнікам жніва!

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *