У нашай школе працуюць 10 гурткоў рознай накіраванасці. “Юныя карэспандэнты” разам з кіраўніком А.В. Мяцельскай выпускаюць газету “Школьныя навіны”. На яе старонках змяшчаюцца матэрыялы аб дасягненнях і перамогах вучняў, публікацыі аб настаўніках, апытанні і меркаванні, вершы, замалёўкі.
Гуртком “Падлетак” кіруе Н.І. Канцэвікова. На занятках разглядаюцца цяжкія жыццёвыя сітуацыі і мадэліруецца правільная лінія паводзін, рабяты знаёмяцца з артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі гуртка “Белая ладья”, якім кіруе Р.А. Латфулін, – лепшыя шахматысты, якія абараняюць гонар школы на разнастайных спаборніцтвах.
Бязмежнай фантазіяй, творчасцю і стараннем вызначаюцца ўдзельніцы гуртка “Рукадзельніца” і яго кіраўнік К.П. Лекаркіна.
Адным словам, у нашай школе створаны цудоўныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцей. Неабходна толькі выбраць занятак па густу, а настаўнікі з задавальненнем дапамогуць авалодаць той ці іншай справай.
Васілій ЖАЎНЯК,
вучань СШ № 2.