ВЫНІКІ ЖНІВА

Сельское хозяйство

IMG_8166

Уборачная кампанія на Хойнікшчыне завершана, а ўшаноўванне перадавікоў яшчэ працягваецца.

Пазаўчора з рабочай паездкай наш раён наведалі прадстаўнікі Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – намеснік старшыні Канстанцін Георгіевіч Лебедзеў і галоўны тэхнічны інспектар Павел Мікалаевіч Манько. Адной з мэт іх візіту было ўзнагароджванне тысячнікаў з ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». А менавіта экіпажа ў складзе камбайнераў Аляксандра Зыха і Дзмітрыя Шлёга, якія па выніках жніва сталі лідарамі па колькасці намалочаных тон – на іх рахунку 1197. Руплівым хлебаробам уручылі Падзячныя пісьмы і падарункі, пажадалі далейшых працоўных поспехаў!.

Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *