Дзіцячыя творы вельмі непасрэдныя. Калі рабяты малююць, лепяць з гліны, вышываюць або займаюцца бісерапляценнем, яны ўкладваюць у свае работы многа любві, дабрыні, пяшчотнасці.
У нашым раёне дзяўчынкам і хлопчыкам праявіць свой талент, творчыя здольнасці, развіць фантазію дапамагаюць у цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва, дзе створана мноства гурткоў. Есць магчымасць займацца рукадзеллем і ў сельскіх рабят. Пры Велікаборскім дзіцячым садзе-СШ працуе гурток бісерапляцення. Пад кіраўніцтвам Ірыны Уладзіміраўны Чуйко дзеці ствараюць арыгінальныя рэчы, якія дастойна дапаўняюць хатнія інтэр’еры і з’яўляюцца лепшым падарункам. Трымаючы ў руках іх падзелкі, быццам пагружаешся ў свет дзіцячых пачуццяў і мар.
На здымку: Ірына Уладзіміраўна Чуйко са сваімі выхаванцамі ў час заняткаў.
Фота Наталлі ЧЭКАН.