Колькі каштуе вяселле?

Гандаль і абслугоўванне

svadebnoe-shampanskoe-na-torzhestvoТРАДЫЦЫЙНА ЛЕТНІЯ МЕСЯЦЫ, АСАБЛІВА ЛІПЕНЬ І ЖНІВЕНЬ, ЛІЧАЦЦА ВЯСЕЛЬНЫМІ. З ПАЧАТКУ ГЭТАГА ГОДА Ў НАШЫМ ЗАГСЕ ЗАРЭГІСТРАВАНА АМАЛЬ СОТНЯ ШЛЮБАЎ, І МЕНАВІТА БОЛЬШАЯ ПАЛОВА З ІХ – У СЯРЭДЗІНЕ І КАНЦЫ ЛЕТА.

ВЯСЕЛЛЕ, БЕЗУМОЎНА, САМЫ ШЧАСЛІВЫ І НЕЗАБЫЎНЫ ДЗЕНЬ ДЛЯ ЗАКАХАНЫХ, АЛЕ Ў ТОЙ ЖА ЧАС – ГЭТА МЕРАПРЫЕМСТВА ЗВЯЗАНА СА ШМАТЛІКІМІ КЛОПАТАМІ І РАСХОДАМІ. МЫ ПАСПРАБАВАЛІ РАЗЛІЧЫЦЬ ПРЫКЛАДНУЮ «ТАЎШЧЫНЮ» ПЕРАДВЯСЕЛЬНАГА КАШАЛЬКА, ДЛЯ ГЭТАГА ЗВЯРНУЛІСЯ ЗА ДАПАМОГАЙ ДА НОВАСПЕЧАНЫХ СЯМЕЙНЫХ ПАР.

svadebnye-pricheski-bez-faty-127ЗБІРАЕМ НЯВЕСТУ

Набыць вясельную сукенку ў Хойніках нельга, таму і накіроўваюцца нявесты ў пошуках эксклюзіўнага ўбору ў іншыя гарады. Кароткія, доўгія, пышныя, карункавыя – якіх толькі няма: мадэлі на любы густ і з самымі рознымі цэннікамі. У асноўным нашы дзяўчыны едуць у бліжэйшыя Рэчыцу, Гомель альбо Чарнігаў. Тут рэальна купіць сукенку за 3-5 мільёнаў рублёў. Мы ж будзем браць па мінімуму, таму спынімся на трох мільёнах.
Да таго ж, патрэбны фата, розныя аксесуары (панчохі, падвязка, упрыгожванні), якія «пацягнуць» яшчэ на мільён рублёў. Плюс туфлі. Пры ўдалых абставінах яны могуць быць у раёне 400-500 тысяч, але на ўсялякі выпадак усё ж такі трэба прыпасці яшчэ пару сотняў тысяч рублёў. Дарэчы, па словах нявест, абутак выбраць нават складаней, чым сукенку.
Вясельная прычоска і макіяж – найважнейшыя складнікі выгляду кожнай нявесты ў дзень вяселля. Як правіла, хойніцкія дзяўчаты робяць іх у нашым горадзе. Сярэдні кошт на make-up – 200 тысяч, а за прычоску давядзецца заплаціць у сярэднім 300 тысяч рублёў. Манікюр абыйдзецца крыху менш – 150 тысяч рублёў.

Paulina_miguel_groom_bow_tie_boutonierre_35ПРЫБІРАЕМ ЖАНІХА

У мужчын усё прасцей, яны хутчэй «апранаюцца», без доўгіх мучэнняў выбару. Ды і па кошце касцюмы жаніха абыходзяцца танней. Наогул, многія рэкамендавалі набываць штаны і пінжакі айчыннай вытворчасці, напрыклад, ААТ «Камінтэрн». У фірменных магазінах можна нагледзець камплект за паўтара мільёна рублёў. Ва ўнівермагу абласнога цэнтра адна з апрошваемых намі пар выбрала касцюм за тры мільёны рублёў. Зноў жа кошт розны, таму бяром ніжэйшую цэнавую планку – 1,5 мільёна. Дадаём сюды і цану абутку – 500 тысяч.

203177911584570ЗАРУЧАЛЬНЫЯ ПЯРСЦЁНКИ

Гэта сімвал вашай любві, які, трэба спадзявацца, прапішацца на безыменным пальцы на ўсё жыццё. Пярсцёнкі абыйдуцца маладым прыблізна ў 4 мільёны рублёў, плюс-мінус да гэтай сумы ў залежнасці ад мадэляў. У нашым горадзе выбар залатых вырабаў невялікі, таму іх таксама набываюць у рэчыцкіх ці гомельскіх ювелірных магазінах.

1428430749ВЯСЕЛЬНЫ БУКЕТ

У гандлёвых кропках збяруць вясельны букет такім, як вам трэба: мініяцюрным або вялікім, аб’ёмным, з зелянінай або без яе… Ружы, архідэі, хрызантэмы, лілеі – вашы любімыя кветкі будуць ідэальна гарманіраваць з вясельнай сукенкай. За прыгажосць трэба заплаціць прыкладна мільён рублёў, але можна сабраць добры букецік і за тысяч пяцьсот-семсот. Як правіла, букеты маладажоны заказваюць у хойніцкіх кветкавых магазінах.

1357866463513626КАРТЭЖ

Добра, калі ёсць родзічы ці знаёмыя на добрых аўтамабілях, а калі не? Давядзецца наймаць. У асноўным у Хойніках дамаўляюцца часткова заправіць бак машыны і 100-150 тысяч зверху за «катанне». Калі арэндаваць машын дзесяць, трэба выкласці прыкладна два мільёны. І не забываем пра ўпрыгожванні: шарыкі, стужачкі, кветачкі. Папулярныя цяпер картэжы аўто аднолькавай мадэлі і колеру, але ў нашым горадзе такія знайсці складана. А вось лімузіны ў хайнічан попытам не карыстаюцца. Да слова, мяркуючы па аб’явах у Інтэрнэце, каштуе гэта прыемнасць ад аднаго мільёна за гадзіну.

s2euxbxszdq-e1390739073296УПРЫГОЖВАННЕ ЗАЛЫ І БАНКЕТ

Сярэдні кошт упрыгожвання залы – каля двух мільёнаў рублёў. Часта гэта сума залежыць ад колькасці запрошаных. Жывыя кветкі, упрыгожванні ручной работы аўтаматычна павялічваюць гэту лічбу. У нашым горадзе ёсць індывідуальная прадпрымальніца, якая займаецца ўпрыгожваннем залаў, усе пары, з якімі мы гутарылі, звярталіся менавіта да яе.
Па горадзе на аднаго чалавека ў кафэ/рэстаранах выходзіць прыкладна 250-450 тысяч рублёў у залежнасці ад меню. Як правіла, у гэты кошт уваходзіць арэнда памяшкання. Да прыкладу, нядаўна ў прыватным рэстаране «Люкс» было вяселле на 80 чалавек, яно абышлося маладажонам каля 30 мільёнаў рублёў.

chp1ajsxoquТАМАДА

Ад вядучага па вялікім рахунку залежыць атмасфера ўсёй урачыстасці. Таму многія маладажоны выбіраюць тамаду вельмі скурпулёзна. Некаторыя спыняюцца на хойніцкіх вядучых, іншыя запрашаюць «распарадчыкаў балявання» з іншых гарадоў. Кошт іх паслуг адрозніваецца, але не вельмі. У сярэднім за вечар давядзецца заплаціць 3-5 мільёнаў рублёў.

ЗАГС

Каб выбраць прыдатны час для афіцыйнай рэгістрацыі палымяных пачуццяў, лепш за ўсё запісацца ў рэгістратараў загадзя. Натуральна, як і ўсе паслугі, гэтая таксама патрабуе фінансавых выдаткаў. Да прыкладу, рэгістрацыя шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў рэгістрацыйнай зале – 188 тысяч рублёў.

1422531253_svadebnyi-photographerФАТОГРАФ

Фотасесія абыйдзецца маладым не танна. Але, тым не менш, як зазначаюць многія пары, варта задумацца пра тое, што менавіта на гэтай дэталі не трэба эканоміць. Бо якасныя здымкі назаўжды застануцца ў сямейным фотаальбоме, будуць радаваць мужа і жонку, іх дзяцей і ўнукаў. Таму амаль усе вельмі старанна выбіраюць фатографа на вяселле. У Хойніках у сярэднім яго паслугі «выльюцца» вам (гэта плюс і відэа) у пяць з паловай мільёна рублёў. Да прыкладу, у суседняй Рэчыцы вы столькі заплаціце толькі за аднаго фатографа.

1082706САЛЮТ

Відовішчны салют працягласцю 3-5 хвілін каштуе адзін-два мільёны рублёў. Але можна і сціплей – за тысяч 600.

ТОРТ

На вясельны торт цэны таксама розныя. Усё залежыць ад памеру, саставу, упрыгожванняў. Калі будзеце заказваць у кандытарскім цэху нашага хлебазавода, то самы танны торт «Медок» каштуе 81200 рублёў за кілаграм, а самы дарагі «Наслаждение» – 104300 руб. за кілаграм.

І гэта без грошай на паветраныя нябесныя ліхтарыкі, якія сталі вельмі папулярнымі ў апошні час; без грошай на падарункі, якімі адорвае нявеста бліжэйшых сваякоў жаніха, без караваю, запрашальных паштовак … Без многага таго, што, як кажуць у нас, «па дробязі».

Падрыхтавала Наталля ЧЭКАН.



3 комментария по теме “Колькі каштуе вяселле?

  1. Дешевые тортики совсем))) Видимо, для свадьбы, состоящей из жениха, невесты, свидетелей и родителей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Наталья, стоимость торта указана за один килограмм. А если заказывать, например, десятикилограммовый сладкий шедевр, то и цена будет соответствующая.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *