Тэхагляд абавязковы

Законнасць і парадак

За час, прайшоўшы з пачатку гэтага года, супрацоўнікамі аддзялення ДАІ прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартам з не пройдзеным дзяржаўным тэхнічным аглядам 166 вадзіцеляў індывідуальнага і 5 дзяржаўнага транспарту. Прыцягнута таксама 5 пасадавых асоб, арганізацый за допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў з не пройдзеным тэхаглядам.

Найбольш неспрыяльная абстаноўка з гэтым у сельгаспрадпрыемствах, асабліва ў КСУП “Судкова” і агракамбінаце “Віць”. Са станоўчага боку неабходна адзначыць ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”, дзе летась увесь эксплуатуемы транспарт прайшоў тэхагляд.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча рэкамендуе як фізічным, так і юрыдычным асобам прадаставіць свой транспарт да агляду.


Перасоўная дыягнастычная станцыя № 3 праводзіць яго па наступных адрасах: ААТ “Брагінаўтасервіс”, г.п. Брагін, вул. Механізатараў, 4 ( з 15 сакавіка па 5 мая 2010 года); ААТ “Гомельаблаўтатранс”, філіял №14, г. Хойнікі, вул. Лермантава, 5 (з 10 мая 2010 года). Станцыя працуе з 8.00 да 17.00, перапынак з 12.00 да 13.00, выхадныя – нядзеля і панядзелак.


Д. АПАНАСЮК,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *