Адміністрацыя зон папярэджвае

Законнасць і парадак

На землях сельгаспрадпрыемстваў, якія мяжуюць з тэрыторыяй зон адчужэння і адсялення, вакол адселеных вёсак, якія не ўваходзяць у састаў Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, а таксама на землях, якія прызнаны радыяцыйна небяспечнымі, катэгарычна забараняецца выпальванне іржэўніку, рэшткаў саломы на палях, травы на выпасах і ўздоўж дарог.

На працягу ўсяго вясенне-летняга перыяду забараняецца любая сельскагаспадарчая дзейнасць на землях, якія выведзены з карыстання: сяўба, нарыхтоўка кармоў, выпас жывёлы. Забараняецца самавольнае правядзенне сельгасработ на тэрыторыі ПДРЭЗ. За гэта прадугледжана  адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь.

Самавольныя дзеянні на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях будуць выяўляцца і прыпыняцца адпаведнымі службамі, а вінаватыя прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці


Я. КРАЎЧАНКА,
галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон
адчужэння і адсялення па Хойніцкаму раёну.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *