Адкрылася новая аптэка

Медыцына і здароўе Рэха падзеі

IMG_2131На гэтым тыдні адбылося доўгачаканае адкрыццё філіяла цэнтральнай раённай аптэкі на першым паверсе ў будынку інтэрната КЖУП «Хойніцкі камунальнік», дакладны адрас: вул. Калесніка, 2г райцэнтра.

IMG_2159Раней фармацэўтычныя сродкі прадаваліся ў кіёску магазіна «Юбілейны» райспажыўтаварыства. Зараз жа для спажыўцоў стварылі сучасны, камфортны гандлёвы пункт, дзе ёсць усё для здароўя і прыгажосці. З’арыентавацца ў вялікай колькасці прадстаўленых найменняў лекаў дапаможа зразумелая навігацыя па тэматычных стэлажах. Кампетэнтныя і добразычлівыя фармацэўты пад кіраўніцтвам загадчыцы Н.А. Краўчанка забяспечаць высокі ўзровень сервісу: хуткае абслугоўванне і прафесійную кансультацыю для пакупнікоў.

IMG_2128Сімвалічную стужку перарэзалі ганаровыя госці – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан, намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская і намеснік генеральнага дырэктара Гомельскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» У.А. Крук.
Усе жадаючыя змаглі адразу ацаніць перавагі новай аптэкі. Уся прадукцыя выстаўлена ў прасторных вітрынах. Тавары беларускіх вытворцаў змешчаны асобна. Не застануцца раўнадушнымі аматары натуральных травяных збораў, лячэбнай касметыкі, вітамінных комплексаў. А для самых маленькіх тут знойдуцца сродкі для догляду.

Рэжым працы аптэкі:
з панядзелка па пятніцу – з 9.00 да 19.00,
у суботу і нядзелю – з 9.00 да 17.30.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *