Пабывалі ў Кіеве

Образование

Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства імя Мележа клапоціцца не толькі пра добрыя вынікі ў працы, але і аб змястоўным і цікавым адпачынку сваіх работнікаў. Так, заключыўшы дагавор з адным з гомельскіх турыстычных агенцтваў, яно набыло калектыўную пуцёўку на аднадзённую паездку сельскіх працаўнікоў у горад Кіеў.

У мінулую суботу 44 работнікі гаспадаркі на выдзеленым агенцтвам камфартабельным аўтобусе накіраваліся ў сталіцу Украіны. Прычым, паездка мела не традыцыйную закупачную накіраванасць, а чыста экскурсійны характар. Госці з Беларусі пабывалі ў Кіева-Пячэрскай лаўры, на знакамітых Крашчаціку і Майдане, у іншых вядомых месцах і славутасцях горада пад каштанамі. Тым самым мележаўцы атрымалі добры зарад станоўчых эмоцый перад пачаткам пасяўной.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *