Казу і Мядзведзя вадзілі — здароўя, сілы, багацця прасілі

Образование

Кожны год па традыцыі выхаванцы Казялужскага дзіцячага сада развучваюць вершы, танцы і песні-калядкі.

Гэты год не стаў выключэннем, і ў чацвер там правялі фальклорнае свята «Прыйшла Каляда да вашага двара!».

Да калядак у дзіцячым садку рыхтаваліся, як заўсёды, сур’ёзна. Дашкалят знаёмілі з гісторыяй свята, з традыцыямі, якія яго суправаджаюць. А які стол накрылі! Квашаная капуста, салёныя агуркі і памідоры, бліны, каўбаса і сала, мёд…

Дзеці добра пагасцявалі, з Казой пагулялі, песні спявалі, вадзілі карагоды, разгадвалі загадкі – Каляду сустрэлі, як мае быць.

У канцы мерапрыемства гаспадыня пачаставала рабят смачнымі яблыкамі.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *