Ішла Каляда: бедам – не, а шчасцю – да

Культура Общество

Увечары на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры г. Хойнікі запрашалі гледачоў на тэатралізаваны канцэрт у гонар народных калядных свят.

Песні, вершы і частаванне – гучна і смачна адсвяткавалі ў Хойніках Каляды.

Тут і Каза, і Мядзведзь, і ярка апранутыя артысты ансамбляў «Спадчына», дзіцячай школы мастацтваў, «Славница», тэатралізаваны калектыў «Крэатыў», Дома рамёстваў, мастацкай самадзейнасці Цэнтра культуры, раённага Дома культуры і краязнаўчага музея.

Гледачоў забаўлялі спеўкамі і вершамі, прапаноўвалі пачаставацца духмянымі блінцамі і пайсці ў карагод. Ніхто не адмовіўся.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *