Дрэвы адыгрываюць важную ролю ў жыцці Зямлі. Яны ствараюць палову кіслароду, які ўтрымліваецца ў нашай атмасферы, замацоўваюць глебу і прадухіляюць яе эрозію. Акрамя гэтага даюць ежу і прытулак вялікай колькасці жывёл. Зімой дрэвы награваюць паветра вакол сябе, а летам ахалоджваюць яго.
Нам вельмі пашчасціла, што наша родная зямля мае вялікую колькасць лясоў. Аднак з кожным годам, месяцам, а нават і днём дрэў на нашай планеце, і ў тым ліку ў нашым раёне, становіцца менш. Пажары, засуха, змены клімату, а часцей – безадказныя і жорсткія адносіны людзей да прыроды знішчаюць лясныя багацці.
У кожнага дома ёсць пэўная колькасць старых кніг, непатрэбных газет і часопісаў, якія часта проста выкідваюцца на сметнік. Але ўсё гэта можно перапрацаваць паўторна і выкарыстоўваць зноў для таго, каб не знішчаць новыя дрэвы.
Для таго, каб унесці свой, хоць і невялікі ўклад, у захаванне лясоў на планеце, у гімназіі штомесяц праводзіцца акцыя-конкурс па збору макулатуры пад назвай “Збяры непатрэбную паперу – выратуй дрэва!” Усе класы з вялікім задавальненнем і зацікаўленасцю прымаюць удзел у гэтай акцыі і стараюцца апярэдзіць адзін аднаго па колькасці прынесенай макулатуры.
Пацвярджэннем таго, што і навучэнцы гімназіі, і іх бацькі з адказнасцю падыходзяць да гэтай акцыі, служыць наступны факт: штомесяц яны здаюць больш за тону макулатуры.
К. МАРЧАНКОВА,
намеснік дырэктара гімназіі
па выхаваўчай рабоце.