Яскравыя дэбют, хіт і вакал

Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі

IMG_9182

Хайнічане паспяхова паўдзельнічалі ў VI адкрытым міжнародным фестывалі-конкурсе маладзёжных творчых работ «Крокі», які праходзіў у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Гэты праект ставіць сваёй мэтай выяўленне таленавітай моладзі і юнацтва ў галіне культуры і народнай творчасці, рэалізацыю іх творчага патэнцыялу. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня заснавання г.п. Акцябрскі і сабрала творчую моладзь не толькі з розных куткоў нашай краіны, але і Расіі.

У творчых спаборніцтвах наш раён прадстаўлялі вакалісты Ірына Котчанка, Аляксандр Бутэнка і Марыя Дубінка (на здымку). Журы ацэньвала канкурсантаў па некалькіх намінацыях, у тым ліку эстрадным вакале, з якім выступалі хойніцкія артысты.
Высокую творчую ацэнку атрымала М. Дубінка, стаўшая лаўрэатам другой ступені ў намінацыі «эстрадны саліст-вакаліст». У той жа намінацыі І. Котчанка атрымала дыплом трэцяй ступені і званне «Фестывальны дэбют». А. Бутэнка стаў таксама дыпламантам трэцяй ступені са званнем «Хіт фестывалю-конкурсу». Песні, якія прынеслі выканаўцам высокія балы, у фінале канцэртнай праграмы артысты выканалі на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы ў рамках свята заснавання г.п. Акцябрскі.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *