З 16 па 25 сакавіка ў Беларусі праходзіла рэгістрацыя кандыдатамі ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў .
26 сакавіка старшыня раённай выбарчай камісіі Л.Ф. Кулакоўская ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла 37 кандыдатам пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў па 36-ці выбарчых акругах.
Людміла Фёдараўна адзначыла, што з дня рэгістрацыі кандыдаты ўправе праводзіць перадвыбарную агітацыю. Кожны з іх можа скарыстацца адным бясплатным выступленнем (да 5 мінут) па мясцоваму радыё. Выкарыстанне ўласных сродкаў на правядзенне агітацыі не дазваляецца.
Ірына Лукашэнка.