Павучальна і запамінальна прайшло пад такой назвай мерапрыемства раённага метадычнага аб’яднання выхавальнікаў у нашых яслях-садзе. Яго ўдзельнікі азнаёміліся з выстаўкай работ, якія падрыхтавалі выхаванцы дашкольнай установы разам з бацькамі па названай тэматыцы. Увазе ўдзельнікаў аб’яднання былі прадстаўлены дакументы і метадычная літаратура па абароне правоў дзіцяці.
Выхавальніца І.В. Шут правяла заняткі з дзецьмі групы “Фантазёры”, у ходзе якіх выкарыстаны фрагмент з казкі “Папялушка”. Рабяты самастойна прыйшлі да вываду, у чым парушаюцца правы працавітай і паслухмянай дзяўчынкі, а потым ужо самі вучылі казачнага героя Юні-Юні, якія правілы трэба выконваць, каб усім дзецям спакойна і шчасліва жылося ў роднай краіне, сваім доме, сваёй сям’і.
Затым прайшло пасяджэнне за “круглым сталом”. Аб праблемах дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, расказала метадыст па абароне правоў дзяцінства аддзела адукацыі райвыканкома Г.В. Моўчан. “Насілле ў адносінах дзяцей: праблемы і шляхі вырашэння іх у Рэспубліцы Беларусь” – тэма выступлення намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкома А.С. Содаль. Выхавальнікі падзяліліся вопытам работы па абмяркоўваемай праблеме, кожны з іх узяў нешта новае для сваёй далейшай практычнай дзейнасці.
Т. ГАРДЗЕЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 6 г. Хойнікі.