Малады спецыяліст Таццяна Чэкан з Віцьеўскай сярэдняй школы любіць свой прадмет і вучняў, у якіх яна выкладае. А гэта 5 і 7 класы.
Дарэчы, яна загарэлася ідэяй размаўляць на роднай мове цэлы месяц. Гэты эксперымент яшчэ наперадзе. А пакуль спраўляемся з віктарынай.
1. Што абазначае слова «попрадкі»?
а) месца, закрытае ад прамянёў сонца;
б) металічная рашотка на вокнах;
в) вячоркі, на якіх прадуць;
2. Праз злучок пішацца:
а) па (суседску);
б) альфа (часціца);
в) абодва словы.
3. Растлумачце, што абазначае слова «апоўзіны»:
а) ручны млын, складзены з двух камянёў;
б) дубцы, якімі ўмацоўваецца сена ў стозе;
в) боты, прызначаныя для святочный падзей.
4. Працягніце радок: «Чалавек ад ляноты хварэе, а ад працы…»:
а) здаравее;
б) мацнее;
в) дужэе.
5. Прыстаўка «без» пішацца:
а) бе (?) зваротна;
б) бе (?) падстаўна;
в) бе (?) каляровы.
6. Дзе патрэбна літра «Ў»:
а) кансіліум;
б) ноу-хау;
в) сауна.
7. У якога беларускага пісьменніка сапраўднае імя Іван Луцэвіч?
а) Якуба Коласа;
б) Янкі Купалы;
в) Аркадзя Куляшова.
8. Назоўнік будзе мець канчатак «ы» у наступным выпадку…
а) пры дырэктар…;
б) на наж…;
в) на двар… дождж.
9. Суніцы – на беларускай мове, а на рускай?
а) голубика;
б) земляника;
в) брусника.
10. Вялікая літара патрэбна…
а) гэта была ленінская тэорыя;
б) вось табе і піфагорава тэарэма;
в) вяселыя міхасёвы прыгоды.
Адказы: 1– в; 2 – в; 3 – б; 4 – а; 5 – а; 6 – в; 7 – б; 8 – б; 9 – б; 10 – в.
Сябры, калі вы справіліся з усімі пытаннямі – вы малайчыны! Калі правільна адказалі толькі на палову – вам трэба падцягнуць свае веды, але ж вы ўсё роўна малайчыны. Астатнія проста ставяць сабе «+» у карму за пройдзеную віктарыну.
Падрыхтавала Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.