У «Хойніцкіх навін» адразу тры ўзнагароды!

Рэха падзеі

DSC_0553Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па выніках 2014 года, а таксама на лепшае асвятленне прафсаюзнага руху ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі.

Узнагароджванне пера-можцаў праходзіла ў Добрушы невыпадкова: стала добрай традыцыяй праводзіць такога роду мерапрыемствы з выездам на адно з прадпрыемстваў, прафсаюзная пярвічка якога прызнана пераможцам. Перад пачаткам цырымоніі старшыням пярвічак, журналістам прадставілі цудоўную магчымасць азнаёміцца з абноўленай вытворчасцю мясцовага фарфоравага завода, умовамі працы і адпачынку яго работнікаў.

Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Леанід Васільевіч Барабанаў, адкрываючы ўрачыстасць у гарадскім Палацы культуры, адзначыў, што прафсаюзы бачаць сваю галоўную задачу ў рабоце на дабрабыт чалавека, у абароне яго інтарэсаў, у сацыяльным партнёрстве. Ён выказаў словы падзякі ў адрас узнагароджаных старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый, у ліку якіх Мазырскі НПЗ, Жлобінскі БМЗ, Светлагорскія райпо і райбальніца, а таксама творчым работнікам, калектывам рэдакцый за тое, што ў розных жанрах пішуць пра чалавека працы, усебакова паказваюць чытачам насычанае прафсаюзнае жыццё калектываў прадпрыемстваў, арганізацый.

Спяшаемся падзяліцца трайной радасцю – увесь наш невялікі, але моцны духам калектыў «Хойніцкіх навін», а таксама асобна творчыя работнікі Клаўдзія Мікалаеўна Босак, Наталля Мікалаеўна Чэкан атрымалі Дыпломы пераможцаў і каштоўныя падарункі. Усяго на конкурс з вобласці было даслана больш за 450 друкаваных матэрыялаў. Гэтая перамога – вынік планамернай, карпатлівай працы кожнага з 12 работнікаў раёнкі. Летась з аналагічнага конкурсу мы прывезлі дзве ўзнагароды.
Ганаруся і дзякую кожнаму.

Ірына Лукашэнка,
галоўны рэдактар «Хойніцкіх навін».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *