Халестэрын – гэта тлушчападобнае рэчыва, якое ўтвараецца ў печані і трапляе ў арганізм з некаторымі прадуктамі. Халестэрын неабходны: ён уваходзіць у састаў мембран клетак цела, выкарыстоўваецца для выпрацоўкі многіх гармонаў, вітаміна Д, жоўці, неабходных для стрававання.
Сам па сабе павышаны халестэрын не выклікае ніякіх сімптомаў, таму многія людзі не здагадваюцца, што ў іх у крыві яго высокае ўтрыманне. Лішак халестэрыну можа адкладвацца на сценках артэрый і прыводзіць да ўтварэння бляшак, якія звужаюць сасуды – так развіваецца атэрасклероз. Вялікія бляшкі могуць перакрыць артэрыю, што перашкаджае праходжанню крыві па сасудах. Пры гэтым парушаецца дастаўка кіслароду і пажыўных рэчываў у тканку, што прыводзіць да яе адмірання. Калі гэта адбываецца ў сэрцы, развіваецца інфаркт міякарду, калі ў мозгу – мазгавы інсульт.
Біяхімічны аналіз крыві на ўзровень халестэрыну праводзіцца пачынаючы з 30 гадоў. Агульны халестэрын павінен быць не больш, чым 5 ммоль/л – у здаровых людзей і менш 4,5 ммоль/л – у пацыентаў з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі або цукровым дыябетам.
Знізіць узровень халестэрыну можна захоўваючы правільнае харчаванне. Неабходна абмежаваць прыём тлушчаў. Перад прыгатаваннем ежы зразаць тлушч з мяса. Пазбягаць смажанай ежы, перавагу аддаваць варанай і прыгатаванай на пары. Пры выпечцы замяняць цэлае яйка яго бялком і дзвюма чайнымі лыжкамі расліннага масла. Малако ўжываць абястлушчанае, яйкі – адно-два на тыдзень. Садзейнічаюць зніжэнню халестэрыну таксама рэгулярныя фізічныя нагрузкі, адмова ад курэння.
Існуюць лекі, зніжаючыя халестэрын. Толькі ўрач можа вызначыць прэпарат і яго дозу.
А. КАВАЛЕВА,
фельчар-валеолаг ЦРБ.