Аддзелам адукацыі райвыканкома праводзіцца значная работа па выяўленню таленавітых дзяцей. Створаны банк даных аб такіх дзецях, пачынаючы з дашкольнага ўзросту. У гэтым навучальным годзе ў ім састаяць 182 школьнікі (у 2008/2009-м – 117), у тым ліку з гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі адпаведна 116 і 48, дашкольнікаў – 18.
Распрацавана раённая праграма “Адораныя дзеці” на 2009-2013 гады. Асноўная яе мэта – стварыць усе ўмовы для выяўлення, падтрымкі і развіцця таленавітых дзяцей, іх самарэалізацыі, прафесіянальнага самавызначэння ў адпаведнасці са здольнасцямі.
Творчыя задаткі навучэнцаў развіваюцца праз дзейнасць пазашкольнага выхавання і навучання. У цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва гурткі наведваюць 786 дзяцей, што складае 25 працэнтаў ад колькасці ўсіх вучняў раёна.
3 мэтай стварэння ўмоў для навучання здольных рабят у раёне ў 2005 годзе адкрыта ўстанова новага тыпу – дзяржаўная гімназія. Гімназічнай адукацыяй ахоплена 377 дзяцей, што на 19 працэнтаў больш, чым у 2008 годзе.
Для фізічна развітых дзяцей працуе спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву, у якой адкрыта 48 груп з ахопам 462 навучэнцаў.
Зараз у стадыі распрацоўкі пытанне адкрыцця цэнтра развіцця дзіцяці, што будзе садзейнічаць далейшаму ўдасканальванню работы з адоранымі дзецьмі.
Р. КАЖАМЯКІНА,
загадчыца метадычнага
кабінета аддзела адукацыі райвыканкома.