Ноткі запалу і бадзёрасці

Спорт

Работнікі ПДРЭЗ прыўнеслі ў аднастайнасць штодзённага жыцця ноткі запалу і бадзёрасці: па іх ініцыятыве ў спартзале СШ № 3 было праведзена спартыўнае свята. Удзел у ім прынялі восем каманд (у склад кожнай уваходзілі тата і сын) з Нараўлянскага і Хойніцкага ўчасткаў ПДРЭЗ, Хойніцкага РАНС.

Удзельнікі спаборніцтваў прадэманстравалі  фізічную падрыхтоўку, спартыўны азарт і волю да перамогі ў чатырох конкурсах па скачках у даўжыню з месца, кідках баскетбольнага мяча ў кальцо, дартсу, адцісканню. Завяршылася мерапрыемства турнірам па міні-баскетболу.

У асабістым заліку сярод сыноў пераможцам стаў Вячаслаў Бранявіцкі (Нараўлянскі ўчастак), другое месца заняў Аляксандр Дасько (Нараўлянскі ўчастак), трэцяе – Арцём Бойдак (Хойніцкі ўчастак). Сярод сямейных каманд месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – сям’я Гапоненка (Хойніцкі ўчастак), другое – Мароз (Нараўлянскі ўчастак), трэцяе – Дасько (Нараўлянскі ўчастак). У баскетбольным спаборніцтве атрымала званне лепшай каманда Нараўлянскага ўчастка, другімі сталі баскетбалісты Хойніцкага ўчастка, трэцяе – прадстаўнікі РАНС. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і Дыпломамі прафкома ПДРЭЗ. Пасля спаборніцтва ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся за кубачкам чаю і пакаштавалі салодкія пачастункі.


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *