Ад чаго залежыць наша здароўе?

Медыцына і здароўе

Адказ на гэтае пытанне прапанавалася даць хайнічанам у ходзе сацапытання, якое праводзілася 7 красавіка, у Сусветны дзень здароўя. Мерапрыемства праводзілі работнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкома, РК ГА “БРСМ”.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 132 маладыя рэспандэнты і 71 чалавек старэйшага ўзросту.

Як паказала апытанне, большасць схілялася да адказу, што галоўным фактарам, які ўплывае на здароўе, з’яўляецца лад жыцця (49-53 працэнты). Да яго рызыкі прыводзяць курэнне, ужыванне алкаголю, незбалансаванае харчаванне, стрэсавыя сітуацыі, нетрываласць сем’яў, адзіноцтва, канфліктныя сітуацыі ўнутры калектыву.

На другое месца апытаныя паставілі ўмовы знешняга асяроддзя. Па іх меркаванню, на здароўе чалавека неспрыяльна ўздзейнічаюць забруджванне паветра, вады, глебы, рэзкая змена атмасферных з’яў, касмічныя, магнітныя і іншыя выпраменьванні.

На трэцяе – генетыку, біялогію чалавека.  Як шкодны фактар называлася схільнасць да спадчынных хвароб.
Нарэшце, некаторыя выказваліся аб неэфектыўнасці прафілактычных мерапрыемстваў, нізкай якасці медыцынскай дапамогі, несвоечасовасць яе аказання.

Усім апытаным уручаліся памяткі з парадамі як захаваць сваё здароўе.


Л. КОЎЗІК,
вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы
райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *