Крос на прызы «Советской Белоруссии»

Спорт

Вясенні лёгкаатлетычны крос па праграме круглагадовай раённай спартакіяды, прысвечанай Году якасці, і ў рамках ІІ этапа Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу Перамогі на прызы газеты “Советская Белоруссия”, прайшоў у мінулую суботу ў лясным масіве побач з дзяржаўнай гімназіяй. Удзел у ім прынялі амаль 90 чалавек з 15 прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Пераможцамі ў сваіх ўзроставых катэгорыях сярод жанчын сталі М. Карэльская (райвыканком), Я. Сацура і І. Бонанно (ЦРБ), А. Тарасенка (ПДРЭЗ). Сярод мужчын – Р. Краўчанка і А. Сачанка (ПУП “Палескія сыры”, А. Добыш (РАНС) і М. Сцешыц (ПМК). Усе яны атрымалі дыпломы  РК ГА “БРСМ” і аддзела па справах моладзі райвыканкома.

У агульным заліку першае месца ў каманды ПДРЭЗ, другое –  ПУП “Палескія сыры”, трэцяе –  КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, якія атрымалі дыпломы ад газеты “Советская Белоруссия”. Асабісты прыклад у прапагандзе здаровага ладу жыцця прадэманстравала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Н.Р. Лагвінец.


Ірына Новікава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *