Пытанням уключэння ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых земляў надаецца ў нашым раёне павышаная ўвага. Кожны яе кавалачак павінен быць дагледжаны, прыносіць аддачу.
На мінулым тыдні вяскоў-цам у гэтым дапамагалі гараджане, у большасці моладзь. Актывісты БРСМ, працуючая моладзь райпо, запаведніка, лясгаса, КЖУП «Хойніцкі камунальнік», ППУ ААТ «Мілкавіта», ліцэя, рамзавода, аддзела адукацыі, раёна газазабяспячэння, філіяла №14 ААТ «Гомельаблаўтатранс» высякалі кустоўе ў полі эксбазы «Стралічава» каля в. Высокае (на здымках).
Цяпер на адну пляму купак-зараснікаў стала менш.
Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.