У віхуры вальса

Образование

У Казялужскай сярэдняй школе прайшоў конкурс вальса. Гэта было незабыўна.


Удзельнікі на сцэне з прыгожымі прычоскамі, у шыкоўных бальных сукенках, строгіх касцюмах зачароўвалі сваім выглядам, кружэннем у віхуры танца пад мелодыю вальса. Сапраўдны баль адбыўся!

А потым усе віталі пераможцаў – вучняў 11 класа Уладзіміра Сацуру і Юлію Якімчык. Другое месца прысуджана парам Ягору Аніскаўцу і Таццяне Корбіт, Міхаілу Аніскаўцу і Аксане Новікавай. Усе яны атрымалі дыпломы і салодкія прызы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *