Захаваем мір разам

Образование

Пад такой назвай у аддзеле адукацыі райвыканкома адбыўся раённы дзіцячы конкурс чытальнікаў, прысвечаны 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню беларускага пісьменства ў Хойніках. Мерапрыемства падрыхтавала і правяла метадыст раённага метадычнага кабінета Г.П. Валенчыц.

Навучэнцы ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў з першай, другой і трэцяй гарадскіх сярэдніх школ, Судкоўскай і Казялужскай СШ, Паселіцкага дзіцячага сада-СШ, Слабажанскага і Веляцінскага дзіцячых садоў-БШ дэкламавалі мастацкія творы са спадчыны класікаў беларускай літаратуры, ураджэнцаў Гомельшчыны, а таксама творы сучасных аўтараў, нашых землякоў.

У намінацыі “проза” дыпломам першай ступені адзначана вучаніца 9 класа Казялужскай СШ Аксана Новікава, у намінацыі “паэзія” – вучаніца 10 класа СШ № 3 Юлія Салянка, другой і трэцяй ступені – выпускніца  СШ  № 2 Юлія Красоўская і васьмікласніца гэтай школы Ірына Гусакова.

Адзначана прызам і самая юная ўдзельніца конкурсу, вучаніца 5 класа Слабажанскага дзіцячага сада-БШ Алена Кузьменка.

Усе дыпламанты атрымалі ў падарунак кнігі Івана Мележа і Міколы Мятліцкага.

Свае вершы прачыталі  настаўнікі Паселіцкага дзіцячага-сада СШ і Віцьеўскай сярэдняй школы І.Г. Сялецкая і Я.М. Валенчыц.

Пераможцы раённага конкурсу чытальнікаў А. Новікава і Ю. Салянка прымуць удзел у аналагічным абласным конкурсе, які адбудзецца 23 красавіка ў Гомелі.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *