Ферма «разрастаецца»

Сельское хозяйство

IMG_6847Невыпадкова аператары машыннага даення Храпкаўскай фермы штогод становяцца лепшымі па выніках раённага спаборніцтва.

У гэтым годзе лепшай даяркай у раёне прызнана Алена Аўтушка, а летась адразу тры работніцы былі ўдастоены ўзнагарод – Грамат і Падзяк Міністэрства сельскай гаспадаркі і аблсельгасхарчу. Гэта зноў жа Алена, а таксама Тамара Брухавецкая і Марыя Штагер. Яны працуюць на «яме» даільна-малочнага блоку. Гэта цудоўныя жанчыны, якія шчыра любяць сваю справу. У гутарцы з імі прыкмячаю, як яны ненаўмысна заўсёды гавораць «любімая работа». Зараз сезон прастудных захворванняў, але даяркі на бальнічны стараюцца не хадзіць.

IMG_6851Нават у час фотасесіі некаторыя крыху кашлялі, але, усміхаючыся, зазначалі, што дома падлечацца і заўтра на рабоце будуць, як «огурчики». Наогул усе жанчыны тут вельмі пазітыўныя і аптымістычныя. Вядома, што пабудаваныя па сучасных тэхналогіях ДМБ адрозніваюцца ад старых памяшканняў камфортам як для каровак, так і для работнікаў. «Працаваць нам цяпер добра, светла і чыста. Мы нават тут адчуваем сябе яшчэ маладымі – так спраўна бегаем», – з усмешкай гавораць субяседніцы.
Дарэчы, на ферме ўжо адчуваецца святочная атмасфера – упрыгожаны дзве навагоднія елачкі, ва ўсіх памяшканнях зіхацяць дожджыкі, шарыкі і сняжынкі. Што і казаць, малайцы!

IMG_6775З 31 снежня на 1 студзеня даяркі будуць працаваць мінімум да пачатку першай гадзіны ночы, а потым прыйдуць зноў на работу ў пяць гадзін раніцы. Вось такі атрымліваецца рабочы Новы год. Але жанчыны не скардзяцца, прывыклі, для іх гэта ўжо норма. Для каровак жа розніцы няма: святочны дзень ці не.

IMG_6749Пабываўшы на ДМБ, працягваем экскурсію па ферме. Праводзіла мне яе брыгадзір Надзежда Навіцкая. Далей ідзём на «раздой», дзе знаходзіцца трыццаць кароў. Там сфатаграфавалі маладую прывабную даярку Наталлю Брухавецкую. Затым падышлі да клетак-домікаў, там паіла цялят старанная Лідзія Куку.

IMG_6806Сапраўным упрыгожваннем фермы стаў тэнтавы цялятнік-арачнік, аб якім мы ў газеце пісалі раней. Тут ужо «пасялілі» сотню маленькіх гадаванцаў – цялят да трох месяцаў. За ім знаходзіцца абноўленае памяшканне для цялят ва ўзросце ад трох да шасці месяцаў. На другім баку – рэканструяваны хлеў, дзе ўтрымліваюцца сухастойныя каровы.

IMG_6825Побач – памяшканне з дойным статкам. Крыху далей яшчэ дзве пабудовы: у першай утрымліваюцца цялушкі ад шасці месяцаў да года, а другая – новая, там навасёлы з’явіліся толькі на гэтым тыдні. Абедзве былі пабудаваны гаспадарчым спосабам.

IMG_6781Як відаць, будаўніцтва і рэканструкцыя хлявоў тут вядзецца вельмі актыўна, ферма літаральна «разрастаецца» на вачах. На тэрыторыі пастаянна завіхаецца будаўнічая брыгада сельгаспрадпрыемства. Зараз частка работнікаў занята на ўстаноўцы новай агароджы з металапрофілю. Мы заспелі мужчын у час работы і не змаглі прайсці міма, не сфатаграфаваўшы іх.
Хаця ідучы па ферме ў вочы кідаюцца і пэўныя праблемы. Да прыкладу, выгульны двор для кароў цалкам «затоплены» вадой. Але кіраўніцтва гаспадаркі ўжо клапоціцца аб вырашэнні гэтага пытання.

IMG_6790На ферме працуюць трыццаць чалавек. Як заўважае загадчыца Надзежда Навіцкая, усе яны як адна вялікая сям’я. Дарэчы, у гэтым годзе споўнілася дзесяць гадоў, як яна ўзначальвае гэта структурнае падраздзяленне.

IMG_6859За дзень выконвае сотні розных спраў і шчыра «хварэе» за свой калектыў. Сярэдні надой на карову ў суткі на ферме складае 18 літраў. Нядрэнна, але, як і на ўсіх фермах нашага раёна, патэнцыял яшчэ маецца. Таму шчыра хочацца пажадаць жывёлаводам пакарэння новых працоўных вышынь. У гэтым годзе і ўжо ў надыходзячым.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *