Свята міласэрнасці і добрага настрою

Рэха падзеі

DSC_0694Свята дабрыні адбылося ў раённым Доме культуры ў Міжнародны дзень інвалідаў.

Перад пачаткам у фае разгарнулася выстаўка творчых работ з бісеру, паперы, марскіх ракавінак, вышыўкі крыжыкам, зробленых наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дарэчы, на выстаўцы, акрамя калектыўных, былі асабістыя работы Вольгі Назаранка і Андрэя Валочкі. Залішне казаць, што кожны выраб людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў асаблівасці прасякнуты сардэчнасцю і пяшчотай.

DSC_0715Адкрылі канцэртную праграму танцам мухамораў выхаванцы цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі. Для гледачоў чулліва станцавалі вальс наведвальнік аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Аляксандр Крукаў разам са сваёй стрыечнай сястрой Кацярынай. Убранне Вольгі Назаранка, зробленае з гальштукаў, таксама пакарыла сэрцы.
Дырэктар ТЦСАН Г.М. Скачко ўручыла Падзякі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія ўнеслі вялікі ўклад у грамадскае жыццё Хойнікшчыны, – Наталлі Кладкевіч, Таццяне Лаўрусенка, Алесі Грамковай, Сяргею Новіку, Андрэю Шлёгу і Андрэю Валочку.

DSC_0720У фінальнай частцы душэўнага свята натхняльнымі песнямі парадаваў народны ансамбль «Спадчына» і артысты мастацкай самадзейнасці раёна.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *