Ужо са святлом і газам

Тэрыторыя моладзі

IMG_7902У пачатку верасня мы пісалі пра тое, што маладому спецыялісту эксбазы «Стралічава» Дзмітрыю Рабянку даводзіцца жыць у выдзеленым гаспадаркай доме без газу і святла. Пасля публікацыі крытычнага матэрыялу рэдакцыя газеты пільна сачыла за тым, як вырашаюцца праблемныя пытанні навасёла.

Так, з газам сітуацыя выправілася хутка: як толькі сельгаспрадпрыемства афо-рміла ўсе неабходныя дакументы, спецыялісты газавай службы адразу падключылі блакітнае паліва. Адпаведна ў юнака з’явілася магчымасць, як кажуць, і чайнік паставіць, і нешта прыгатаваць.
А вось святло ў дом трапіла не так хутка. У вырашэнне праблемы ўключылася старшыня Стралічаўскага сельвыканкама В.М. Бельская. Хаця асаблівых складанасцей і не існавала – камунальнай службе варта было падпісаць пэўныя паперы, але яна чамусьці не спяшалася гэта рабіць. Урэшце рэшт паміж усімі адказнымі службамі была дасягнута дамоўленасць, і лямпачкі ў доме Дзмітрыя загарэліся.

IMG_7897На гэтым тыдні мы завіталі ў госці да маладога спецыяліста, каб высветліць, як цяпер яму жывецца ў палепшаных умовах. Прадказальна, канешне, што лепей. Ноутбук прывёз з дому – ужо весялей. Дарэчы, малады чалавек у гэтым месяцы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, вучыцца на эканаміста. Ужо падручнікі розныя ўзяў у бібліятэцы, каб рыхтавацца да сесіі – цяпер хоць пры святле можна чытаць.

IMG_7894Канешне, падлога ў пакоях па-ранейшаму правальваецца, дах працякае ў некалькіх месцах, пажадана, каб і гэтыя праблемы вырашыліся паступова. А ўвогуле Дзіма ўсім задаволены, асабліва яму падабаецца работа, ён – заатэхнік-селекцыянер. Пагутарыўшы з юнаком, у чарговы раз адзначыла: які ж ён аптыміст! Шчыра хочацца, каб гэты свой пазітыў ён не страчваў ніколі.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *