Дзіўная родная мова: размаўляем па-беларуску з настаўнікам Казялужскай школы Людмілай Чэрванецкай

Наши проекты

26 гадоў працуе настаўнікам. Алімпіяды на ўзроўні раёна – прызавыя месцы ад вучняў Казялужскай школы. На ЦТ таксама добрыя вынікі.

Любімая тэма нашай гераіні – самастойныя часціны мовы. Любімыя творы – «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча і «Людзі на балоце» Івана Мележа.

1. Адзначце радок з памылкай:

а) Ведзьмак;

б) Кефір;

в) Дзясяты.

2. А тут вызначце радок без памылак:

а) Безбедна;

б) Неправільна;

в) Не чуў.

3. Знайдзіце памылку пры перадачы акання на пісьме:

а) Сэрцавіна;

б) Камп’ютар;

в) Пачало шарэць.

4. Як правільна?

а) Надыйшоў;

б) Разыйсціся;

в) Надышоў.

5. У якім сказе не трэба прыстаўная галосная?

а) Купіла ільняны абрус;

б) Імкнуцца адмяніць ільготы;

в) Ён ірвануў з месца.

6. Дзе іншамоўнае слова напісана правільна?

а) Піар;

б) Скаліёз;

в) Йога.

7. Тут схавалася адно слова, якое не перакладаецца з беларускай як «качели»:

а) Арэлі;

б) Гушкалка;

в) Брыль.

8. А тут выберыце слова, якое не адпавядае рускаму «простор»:

а) Абшар;

б) Гушчар;

в) Абсяг.

9. Ёсць прыгожае слоўца для абазначэння дрэваў, пасаджаных вакол ці каля чаго-небудзь (дарогі, вуліцы, будынка). Якое?

а) Рассаднік;

б) Прысады;

в) Прылессе.

10. Вызначце слова з правільным націскам:

а) Адзіна́ццаць:

б) Наві́на;

в) Выпа́дак.

Правільныя адказы: 1 – а; 2 – в; 3 – а; 4 – в; 5 – а; 6 – б; 7 – в; 8 – б; 9 – б; 10 – а.

Сябры, калі вы справіліся з усімі пытаннямі – малайчыны! Калі правільна адказалі толькі на палову – вам трэба падцягнуць свае веды, але ж вы ўсё роўна малайчыны. Астатнія проста ставяць сабе «+» у карму за пройдзеную віктарыну.

Падрыхтавала Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *