Праваслаўныя веруючыя з Хойнік ў Тураве

Культура

в-Турове
Больш за тысячу чалавек прынялі ўдзел у працэсіі «Ход на Іардань» ад кафедральнага сабора свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх да ракі Струмень у Тураве, дзе праходзіла абласное свята «Сёння ў дзень Вадохрышча Гасподняга».
У працэсіі ўдзельнічала не толькі мясцовае насельніцтва, але і жыхары бліжэйшых раёнаў Гомельскай вобласці, у тым ліку і нашага. Ходу на Іардань папярэднічала святочная літургія ў кафедральным саборы, дзе можна было таксама пакланіцца часціцам мошчаў прападобнага Кукшы Адэскага, якія прыбылі ў Тураў на адзін дзень са Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора ў Мазыры. Многія адважыліся акунуцца ў ледзяную ваду ракі Струмень. Зрабілі гэта і хайнічане. На беразе былі ўладкаваны дзве палаткі для пераапранання, загадзя падрыхтаваны палонкі. На плошчы горада працавалі гандлёвыя рады, дзе прадавалі сувенірную і царкоўную прадукцыю, арганізавалі выстаўку-дэгустацыю ААТ «Тураўскі малочны камбінат» і ААТ «Тураўшчына».
На Замкавай гары для юных удзельнікаў свята былі абсталяваны саначныя трасы, пракладзена лыжня. Свята працягвалася да позняга вечера.
Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *