З 1 студзеня 2016 года для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ўстаноўлена льгота ў выглядзе паніжаючага каэфіцыента 0,5 да ставак дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху (гэтая льгота адменена для пенсіянераў). Дзяржпошліна змяншаецца, калі ветэран Вялікай Айчыннай вайны мае медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая пацвярджае яго годнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, маламернымі судамі.
Зменшана стаўка дзяржпошліны ў адносінах прычэпа-дачы (караван). Арганізацыі павінны ўплаціць 5 базавых велічынь (у 2015 годзе было 7 базавых велічынь), а фізічныя асобы – 2 базавыя велічыні (у 2015 годзе было 5 базавых велічынь).
Устаноўлена цвёрдая стаўка дзяржпошліны за сядзельны цягач, незалежна ад яго дазволенай максімальнай масы, у памеры 20 базавых велічынь.
Падрабязнасці па тэл. 2-17-40.
А. Жаўняк, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну.