За бяспеку руху

Законнасць і парадак

Усе мерапрыемствы прафілактычнага характару, якія праводзяцца Дзяржаўтаінспекцыяй накіраваны на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў, захаванне жыцця і здароўя людзей.


Так, з 21 красавіка па 1 мая бягучага года сумесна з прадстаўнікамі транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і УП “Белтэхнагляд” на тэрыторыі нашай вобласці прайшла дэкада “Вучэбны аўтамабіль”. Мэта мерапрымства – забеспячэнне бяспечных метадаў навучання і эксплуатацыі вучэбнага аўтатранспарту. На вуліцах і дарогах у дарожным руху ўдзельнічае значная колькасць аўтавучэбных транспартных сродкаў з нездавальняючым знешнім выглядам і яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці. Маюць месца ДТЗ па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў з вадзіцельскім стажам да 1 года.

А з 30 красавіка па 10 мая на тэрыторыі вобласці праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджванню дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам матацыклістаў. Рашаючай умовай спрыяльных паездак на гэтым транспарце з’яўляецца строгае захаванне правіл дарожнага руху.

У выніку аналізу статыстычных даных устаноўлена, што з пачатку бягучага года на тэрыторыі вобласці з удзелам матацыклістаў зарэгістравана 11 (летась за такі ж перыд –12) дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 чалавек загінуў і 11 (летась – 12) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. У стане алкагольнага ап’янення два матацыклісты здзейснілі ДТЗ ( 2009 г. – 6). У ходзе правядзення мерапрыемстваў у першую чаргу звярталася ўвага матацыклістаў на ўважлівасць у цёмны час сутак.


*   *   *


У аддзяленні ДАІ РАУС можна спісаць транспартныя сродкі, якія працяглы час не эксплуатаваліся. Для гэтага неабходна звярнуцца з заявай па адрасу: г. Хойнікі, вул. Савецкая, 30. Таксама ў ДАІ ствараюцца групы для здачы экзаменаў на атрыманне катэгорыі “А” ў парадку самападрыхтоўкі.


Д. Апанасюк,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *