У першым квартале 2010 года ў нашым раёне адбылося 11 пажараў.
Прычынай 8 з іх стала парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры ўстройстве і эксплуатацыі пячнога ацяплення. 3 пажары адбыліся з-за парушэння правіл устройства і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Прычынай яшчэ аднаго пажару стала дзіцячае свавольства з агнём.
“Лідзіруюць” Паселіцкі і Казялужскі сельскія Саветы, на тэрыторыі якіх адбылося па 2 пажары. Па аднаму пажару зарэгістравана ў Велікаборскім, Судкоўскім і Алексіцкім сельскіх Саветах. 4 пажары адбыліся ў межах горада.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі! Халатнасць і бестурботнасць прыводзяць да трагедый з незваротнымі наступствамі.
М. СЁМАВА,
інспектар ГПіН РАНС.