Падарыце дзіцяці сям’ю

Законнасць і парадак

Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на рэалізацыю правоў дзіцяці жыць і выхоўвацца ў сям’і. Актыўна развіваюцца сямейныя формы ўладкавання дзяцей, якія засталіся без папячыцельства бацькоў (усынаўленне, апека, прыёмная сям’я).

Не па сваёй волі застаюцца дзеці сіротамі. Асноўныя віноўнікі гэтага іх бацькі, якія не знайшлі ў сабе сіл адмовіцца ад алкаголю, прамянялі ўтульнасць сямейнага ачага на няпэўнасць, “туман у галаве” і бестурботнае жыццё.

Але не ўсе людзі аднолькавыя. Нямала такіх, для каго няма розніцы: родныя дзеці або прыёмныя. Пры перадачы малых на далейшае пражыванне ў замяшчаючыя сем’і міжволі праводзіш паралель і думаеш, ці будзе ім там добра, ці змогуць яны знайсці агульную мову з новымі бацькамі? Аднак наведванне гэтых сем’яў паказвае, што дзецям тут сапраўды добра. Да прыкладу, сям’я Алены Генадзьеўны Камарэнка, дзе выхоўваюцца трое прыёмных дзяцей. Для былых нашых выхаванцаў у гэтай сям’і створаны ўсе ўмовы. Біялагічныя ж бацькі да гэтага часу не ўсвядомілі, што страцілі, у іх доме нічога не змянілася.

 Трое дзяцей з адной сям’і выхоўвае Людміла Барысаўна Рабянок. У прыёмнай сям’і Галіны Іванаўны Шваб выхоўваецца дзяўчынка, а ў доме яе бацькоў па-ранейшаму холад і голад, хаця тыя абяцалі ў хуткім часе выправіцца і ўзнавіцца ў бацькоўскіх правах.

Колькасць сацыяльных сірот, на жаль, павялічваецца з кожным месяцам. Таму звяртаюся да людзей не раўнадушных да дзіцячага смеху, здольных пасяліць у дзіцячых душах упэўненасць у заўтрашнім дні: падарыце дзіцяці сям’ю!


В. ІВАНЮЦЕНКА,
дырэктар Барысаўшчанскага прытулку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *