Дар’я Грыгаровіч увайшла ў склад зборнай Рэспублікі Беларусь па дзюдо

Спорт Тэрыторыя моладзі

Дарья-ГригоровичУ канцы студзеня ў алімпійскім спартыўным комплексе «Стайкі» прайшло адкрытае першынство Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат, 1999-2001 гадоў нараджэння. У вагавой катэгорыі да 63 кг змагалася выхаванка Хойніцкай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Дар’я Грыгаровіч (на здымку).

У выніку юная хайнічанка стала першай. Перамога дае магчымасць удзельнічаць у рэйтынгавых турнірах Кубка Еўропы і трапіць на першынство Еўропы. І Дар’я, дзякуючы асабістым намаганням, атрымала гэты шанц.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *