Патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстаноў культуры, асабліва ў сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны з Дня Вялікай Перамогі.
Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі і ГЦКіС “Меліяратар” падрыхтавалі ўрок мужнасці “Подзвігу салдата – паклонімся”. Разам з вучнямі гарадской сярэдняй школы № 3 яны наведалі на даму ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, інваліда І групы Міхаіла Фёдаравіча Філончыка. Загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі В.М. Гушча расказала аб нялёгкім жыццёвым лёсе і баявым шляху ветэрана. Вучні, удзельнікі тэатральнага гуртка пры ГЦКіС, павіншавалі М.Ф. Філончыка з 65-годдзем перамогі, прачыталі патрыятычныя вершы. Удзельніцы вакальнага ансамбля “Журавінка” ГЦКіС В.М. Бордак, Л.А. Бачына, А.І. Атрошчанка, Т.В. Карповіч пад кіраўніцтвам Р.М. Лушча праспявалі для ветэрана песні, сярод якіх “Сидят в обнимку ветераны”.
На заканчэнне сустрэчы вучні падарылі Міхаілу Фёдаравічу гасцінцы. А ветэран, у сваю чаргу, шчыра падзякаваў гасцей за цудоўную сустрэчу.
Гэтае мерапрыемства – невялікая кропля таго, чым мы, жывучыя зараз, можам аддзячыць салдатам Перамогі за праяўленыя імі ў вайну мужнасць і гераізм.
Вольга МІХАЙЛАВА.