Гімназісты не падвядуць

Образование

Самае масавае грамадскае аб’яднанне нашай краіны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў чарговы раз папоўніла свае рады. 7 мая на плошчы Леніна членскія білеты і значкі  былі ўручаны новаму папаўненню маладзёжнай арганізацыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі  прадстаўнікі ўсіх гарадскіх школ. 18 чалавек прадставіла гарадская гімназія: 16 навучэнцаў  і два маладыя настаўнікі выказалі жаданне стаць членамі БРСМ.

Высокія мэты, якія ставіць перад сабой саюз моладзі, патрабуюць прадуктыўнай работы ў грамадскім жыцці, пастаяннага самаўдасканальвання, росту. Патрэбна адзначыць, што членамі БРСМ сталі менавіта актывісты нашай гімназіі, у кожнага з іх ёсць пэўныя задумкі, творчыя планы, рэалізацыі якіх будзе садзейнічаць саюз моладзі.

Прымаючы членскія білеты з рук старшыні ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанкі і намесніка старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнкі рабяты адчулі ўсю адказнасць і надзеі, якія на іх ускладваюцца. Свет у вачах і шчаслівая ўсмешка сведчылі: “Гімназісты не падвядуць!”


Марыя БАЗУЛЬКА,
выпускніца гімназіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *