Ва ўсе дні тыдня

Законнасць і парадак

З 15 мая па 30 верасня 2010 года адкрыты летне-асенні сезон палявання на дарослых самцоў дзіка старэй двух год, маладняк да 2 год любога полу і на дарослых самцоў трафейнай якасці і селекцыйных жывёлін любога ўзросту і полу касулі еўрапейскай. Спосабы палявання – ружэйны з засады, з падыходу, а на касулю і з падманваннем (вабу) з 18.00 да 9.00 ва ўсе дні тыдня.

Для Хойніцкай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання БТПР, угоддзі якой падвергнуты радыеактыўнаму заражэнню, устаноўлены кошт разавых дазволаў згодна з Палажэннем “Аб парадку прадастаўлення скідак”: на дзіка маладняку да 2 год – 90 тысяч рублёў, дзіка дарослага – 190 тысяч, касулі самца трафейнага – 130 тысяч рублёў.

Кошт паляўнічай пуцёўкі  разавага дазволу для членаў РДГА “БТПР” складае 10 тысяч рублёў, у тым ліку падатак на дабаўленую вартасць 1167 руб. Для асоб, якія не з’яўляюцца членамі аб’яднання, прымяняецца трохразовы павышаючы каэфіцыент.

Тэрмін дзеяння разавых дазволаў на дзіка з 15 мая па 31 студзеня 2011 года, касулі – з 15 мая па 15 снежня 2010 года.

Здабыча ваўка, лісіцы звычайнай, сабакі янотападобнага, вароны шэрай, сарокі, баклана вялікага, чаплі шэрай праводзіцца ў адпаведнасці з рэгламентам рэгулявання колькасці дзікіх жывёлін непажаданых відаў.


В. ФЕШЧАНКА,
дырэктар Хойніцкай
раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *