З выпадку добрай нагоды ў спартыўнай зале сярэдняй школы № 1 сабраліся вучні 5-7-х класаў. Усе яны разам з начальнікам аддзялення ДАІ РАУС У.П. Талюком і дырэктарам ЦТДіЮ Н.А. Бордак віншавалі вучаніцу 7 “В” класа Елізавету Пракошыну.
У сакавіку бягучага года прайшоў раённы тур конкурсу “Захоўвай законы дарог”, у якім вучаніца заняла першае месца ў намінацыі “Падзелка”, прадставіўшы на суд журы мяккую цацку пад назвай “Мой сябра – міліцыянер”. Шэсць работ юных жыхароў Хойнікшчыны былі накіраваны на аналагічны абласны конкурс, дзе Елізавета зноў святкавала перамогу.
У.П. Талюк пад гучныя апладысменты ўручыў ёй два дыпломы, маляўнічую энцыклапедыю для дзяўчынак і набор ракетак для настольнага тэнісу.
Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.