Дзіўная родная мова: размаўляем па-беларуску з настаўнікам першай гарадской школы Наталляй Герасіменкай

Наши проекты

Па роднай мове ў гераіні за год заўсёды стаяла цвёрдая 5. Інакш не магло быць, бо гэта яе любімы прадмет. І вучняў Наталля Іванаўна вучыць прыгожа і правільна размаўляць па-беларуску.

1. У якім слове дапушчана памылка?

а) Зайграць;

б) Адысці;

в) Падіграць.

2. Дзе прыстаўка не (ня) пішацца разам?

а) Нявольнік;

б) Непарадак;

в) У абодвух выпадках.

3. Літара «э» пішацца ў слове…

а) Турн_;

б) Ч_рсцвець;

в) Камп’ют_р.

4. Дзе правільна?

а) Скураны;

б) Задумены;

в) Дэталью.

5. Канчатак «у» ў форме роднага склону адзіночнага ліку мае назоўнік

а) Хлеб;

б) Вальс;

в) Гуманізм.

6. Якое слова пішацца праз злучок?

а) Паў (Салігорска);

б) Контр (агент);

в) Двух (моўе).

7. Тут схаваны радок з памылкай. Знойдзеце?

а) Даўжэзная жырафа;

б) Шэрая гусь;

в) Добрая сабака.

8. Які радок напісаны правільна?

а) Ні ад кога не чакаў спагады, ні да чога не было памкнення;

б) Ні ад каго не чакаў спагады, ні да чаго не было памкнення;

в) Ні ад кога не чакаў спагады, ні да чаго не было памкнення.

9. «Затейник» з рускай мовы перакладаецца на беларускую не толькі як «забаўнік». Як яшчэ?

а) Штукар;

б) Зацейнік;

в) Зачыншчык.

10. А ці ведаеце вы аналаг слова «воцат» на рускай мове?

а) Вазелин;

б) Уксус:

в) Мазь.

Правільныя адказы: 1 – в; 2 – в; 3 – а; 4 – а; 5 – в; 6 – а; 7 – в; 8 – а; 9 – а; 10 – б.

Сябры, калі вы справіліся з усімі пытаннямі – малайчыны! Калі правільна адказалі толькі на палову – вам трэба падцягнуць свае веды, але ж вы ўсё роўна малайчыны. Астатнія проста ставяць сабе «+» у карму за пройдзеную віктарыну.

Падрыхтавала Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *