Харэаграфічны фестываль, прысвечаны 65-й гадавіне Вялікай Перамогі, прайшоў у глядзельнай зале ГЦКіС “Меліяратар”.
Ініцыятарам гэтага заварожваючага сваёй прыгажосцю мерапрыемства стала кіраўнік гуртковай работы ЦТДіЮ Алена Васільеўна Ляснічая са сваімі выхаванцамі. Таксама ўдзел у ім прынялі танцавальныя калектывы пад кіраўніцтвам С.А. Якавец, Я.А. Цугаевай, В.Г. Ледзянёвай, ансамбль “Купалінка”. Народныя, маладзёжныя, у стылі Hip-Нop, Break-dance, холі-долі танцавальныя нумары гледачы сустракалі гучнымі апладысментамі.
Усмешкі на тварах, бляск у вачах, яркія касцюмы і адладжаныя доўгімі рэпетыцыямі рухі ўдзельнікаў фестывалю сведчылі аб вялікай любві да сваёй творчай працы.
Н. БОРДАК,
дырэктар ЦТДіЮ.