Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўчастковым урачом-педыятрам у паліклініцы цэнтральнай раённай бальніцы працуе Таццяна Фёдараўна Даніленка (на здымку). Менш чым за год у дзяўчыне разгледзелі граматнага і кваліфікаванага спецыяліста, які прафесійна разбіраецца ў пытаннях дыягностыкі і лячэння дзяцей.
Маладзенькая, абаяльная, з цёплай усмешкай, яна адразу прыцягвае да сябе нейкім унутраным святлом, ёй хочацца верыць, хочацца спадзявацца, што абавязкова дапаможа, дасць слушную параду – уважліва выслухае, не адмахнецца, не застанецца безуважнай.
– А як жа інакш? – перапытвае Таццяна Фёдараўна. – Я ж працую з дзецьмі і не маю права на непрафесіяналізм і некампетэнтнасць. І калі бачу вынік сваёй працы – здаровае дзіця, то адчуваю сябе шчаслівай. Чулливая, камуникабельная, добразычлівая, наш участковы ўрач умее добра ладзіць і з дзецьмі, і з іх бацькамі, прыкладае ўсе намаганні, каб хвароба хутчэй адступіла ад маленькага пацыента.
Таццяна Фёдараўна – сама маці дваіх дзетак. Нягледзячы на тое, што яшчэ знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці да трох гадоў, выйшла на працу на паўстаўкі. Вядзе прыём у паліклініцы разам з медсястрой А.М. Ядчанка, а таксама выязджае на выклікі, каб аказаць дапамогу юным хайнічанам.
Калегі станоўча адгукваюцца аб рабоце маладога ўрача-педыятра. А пацыенты проста не могуць нарадавацца на свайго доктара. Не столькі лекі, якія прапісвае хворым малады ўрач, лечаць іх, колькі дабрыня і ўсмешка, якія выпраменьвае Таццяна Фёдараўна.
Л. КРАЎЧАНКА, г. Хойнікі.
Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.