Спартакіяда сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па цяжкай атлетыцы прайшла ў Мінску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 33 мацнейшыя каманды нашай краіны.
Выхаванцы Хойніцкай СДЮШАР змаглі паказаць добрыя вынікі. На першую ступеньку п’едэстала гонару паднялася Вольга Нікіценка. Другое месца ў сваіх катэгорыях занялі Таццяна Нікіценка і Андрэй Карась. У агульнакамандным заліку наша каманда выйшла на 6 месца.
На першынстве Гомельскай вобласці па лёгкай атлетыцы Марыя Саутава лідзіравала ў бегу на 2000 метраў з перашкодамі і стала другой у бегу на 1500 метраў. Ілля Дваракоўскі заняў другое месца ў бегу на 1500 метраў. У агульнакамандным заліку Хойніцкая СДЮШАР на другім месцы.
В. БОРДАК,
дырэктар СДЮШАР.